19 траўня 2024, Нядзеля, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзян СНД з расейскімі пашпартамі не выпускаюць з РФ

27
Грамадзян СНД з расейскімі пашпартамі не выпускаюць з РФ

Памежнікі паведамляюць, што яны "ўключаныя ў мабілізацыйныя спісы".

Ураджэнцаў краін СНД, якія атрымалі расейскае грамадзянства, адмаўляюцца выпускаць з Расеі. Пра гэта паведамляе «Радио Свобода» са спасылкай на некалькіх ураджэнцаў Кыргызстана і Таджыкістана, якія спрабавалі з'ехаць на гістарычную радзіму, аднак не змаглі перайсці мяжу.

«Расейскія памежнікі даволі ветліва растлумачылі мне, што «Вы ўключаныя ў мабілізацыйны спіс, гэта закон, і Вы не маеце права выязджаць за мяжу да 12 лютага», - расказаў адзін з суразмоўцаў радыё. Са слоў іншых крыніц, натуралізаваным мігрантам прыходзяць позвы. Таксама іх выклікаюць на размову ў вайсковыя камісарыяты, дзе тлумачаць, што дэзерцірства з узброеных сілаў будзе строга пакаранае. Як сведчаць сваякі мігрантаў, уладальнікаў расейскіх пашпартоў спыняюць у аэрапортах, пры гэтым ураджэнцы Сярэдняй Азіі без расейскага грамадзянства могуць вольна вярнуцца дадому.

У Бішкеку ўжо папярэдзілі працоўных з расейскім пашпартам, што не змогуць ім дапамагчы ў варунках абвешчанай мабілізацыі. У Расеі няма пагаднення аб падвойным грамадзянстве з Кыргызстанам - яна не прызнае першапачатковае грамадзянства Кыргызстана натуралізаваных грамадзян. Невядома, колькі натуралізаваных расейскіх грамадзян ужо набраныя ў войска і ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне.

Кіраўнік Следчага камітэта Расеі Аляксандр Бастрыкін заявіў 13 студзеня, што натуралізаваныя грамадзяне павінны ваяваць ва Украіне. Паводле ягоных звестак, за апошнія пяць гадоў больш за паўмільёна чалавек з Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана атрымалі расейскія пашпарты, і цяпер яны маюць "абавязак абараняць краіну". Ён таксама прапанаваў увесці спрошчаную працэдуру атрымання грамадзянства РФ мігрантам, якія ўдзельнічаюць у вайне.

Даўней сайт Charter97.org пісаў, што беларус, які працаваў на заводзе ў Чэлябінску, атрымаў позву ў войска РФ.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках