27 красавiка 2024, Субота, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Якавіна: Унутры расейскага войска пачаўся сур'ёзны канфлікт

5
Іван Якавіна: Унутры расейскага войска пачаўся сур'ёзны канфлікт
ІВАН ЯКАВІНА

Шалёныя «рэформы» Герасімава толькі ўзмацнілі раскол.

Ваенны аглядальнік Іван Якавіна распавёў, у чым менавіта палягае "ваенная рэформа РФ" і чаму яна прывядзе акупантаў да краху. Нядаўна Міністэрства абароны РФ аб'явіла аб неабходнасці правядзення ваеннай рэформы, якая складаецца з некалькіх вельмі дзіўных пунктаў.

“На мой погляд, гэта проста крык аб тым, што ўсё ідзе зусім не паводле плану. Усё пайшло кудысьці праз пень-калоду ў яр, і зараз ляціць у прорву», - выказаў сваё меркаванне палітычны і вайсковы аглядальнік Іван Якавіна на сваім YouTube-канале.

Перш за ўсё начальнік расейскага Генштаба Валерый Герасімаў абвясціў аб забароне насіць бароды.

“Наогул, дзіўна пачынаць з такога пункта вайсковую рэформу. Таксама ўвялі забарону ездзіць на грамадзянскіх аўтамабілях і насіць тэлефоны/планшэты ў зоне баявых дзеянняў”, - адзначыў Якавіна.

Затым ён дадаў, што новым парадкам абурыліся ўсе, асабліва прадстаўнікі мусульманскіх народаў, для якіх барада - гэта неад'емная частка знешняга аблічча.

Менавіта таму чачэнцам і дагестанцам асобным дакументам нібыта дазволілі насіць бароды, што выклікала абурэнне ўжо ў многіх расейцаў. Маўляў, чаму ім можна, а нам няможна?

“Наконт барод пачаўся вельмі сур'ёзны канфлікт унутры расейскага войска. Спрэчкі ідуць шалёныя”, - сказаў экспэрт.

Што да аўтамабіляў, справа выглядае значна больш сур'ёзнай, чым праблема з бародамі. Высвятляецца, многія ўзброеныя расейскія салдаты, прыязджаючы ў зону баявых дзеянняў, калі бачаць аўтамабіль, настаўляюць на гаспадара аўтамат, крадуць аўто і з'язджаюць да сябе дадому.

“Гэтая з'ява стала настолькі масавай, што салдатам было забаронена перамяшчацца на аўтамабілях і ўвогуле выключыць з зоны баявых дзеянняў усе грамадзянскія аўтамабілі. Ваенныя экспэрты гавораць, што гэта прывядзе да рэзкага зніжэння мабільнасці расейскага войска, бо ў іх і дагэтуль была вельмі дрэнная забяспечанасць, а зараз наогул усюды давядзецца хадзіць пешшу. Усе вельмі незадаволеныя гэтым новаўвядзеннем”, - падкрэсліў Якавіна.

Пункт аб забароне на тэлефоны і планшэты таксама выглядае вар'яцкім, паколькі ў расейскім войску ў прынцыпе няма ніякай нармальнай сувязі.

“Сувязь войска РФ лаюць абсалютна ўсе і кажуць, што гэта г…но. У іх ёсць засакрэчаная сістэма "Азарт", але яна працуе там, дзе ёсць як мінімум вышкі 3G, а яшчэ лепш 4G. Але ў зоне баявых дзеянняў усё разбурана і вышак няма, таму сістэма "Азарт" там не працуе. Расейцам у выніку даводзіцца спадзявацца на нейкія СМС-кі, нешта такое”, - патлумачыў Якавіна.

Таксама ён згадаў аб тым, што без тэлефона і планшэта немагчыма кіраваць робатам, а без робата немагчыма карэктаваць артылерыю, менавіта таму ўнутры расейскага войска пачынаецца сур'ёзны канфлікт.

“Войска РФ - гэта наогул вельмі вертыкальна інтэграваная герархічная структура, у якой усё замяшана на дысцыпліне, падпарадкаванні і адзіным пачатку, дык вось калі няма дысцыпліны, аднастайнасці і магчымасці аддаваць загады і імгненна іх выконваць, то, вядома, расейскае войска нічога зрабіць не зможа”, - зрабіў выснову Іван Якавіна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках