27 лiпеня 2024, Субота, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскім авіякампаніям загадалі называць Санкт-Пецярбург Ленінградам

34
Расейскім авіякампаніям загадалі называць Санкт-Пецярбург Ленінградам

РФ вяртаецца ў «савеччыну».

Намеснік кіраўніка Расавіяцыі Уладзімір Пацешкін папрасіў кіраўнікоў авіякампаній паведамляць у аб'яве пасажырам пасля прылёту ў Санкт-Пецярбург аб прылёце ў горад-герой Ленінград. Першым пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Авиаторщина». Пецярбуржгскае выданне "Мойка 78" адправіла запыты авіякампаніям і ўдакладніла, што пакуль афіцыйнай інфармацыі аб гэтым не паступала.

У прэсавай службе авіякампаніі «Расія» растлумачылі, што цяпер пры пасадцы ў Пулкава пілоты кажуць «Санкт-Пецярбург – горад-герой Ленінград». У прэсавай службе возніка не сталі каментаваць інфармацыю аб рассылцы ад Расавіяцыі, якая нібыта мела месца. Чытачы выдання адзначылі, што на рэйсах "Аэрафлота" абвяшчаюць аб пасадцы ў аэрапорце Пулкава, называючы Пецярбург адным з дзевяці расейскіх гарадоў-герояў.

Пры гэтым на фасадзе аэрапорта Пулкава ёсць як надпіс «Аэрапорт Пулкава Санкт-Пецярбург», так і «Горад-герой Ленінград».

На рэферэндуме ў 1991 годзе 54% ленінградцаў выказаліся за вяртанне месту гістарычнай назвы Санкт-Пецярбург. 6 верасня 1991 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР яго вярнулі, а 21 красавіка 1992 года - унеслі ў Канстытуцыю РСФСР.

Санкт-Пецярбург - не першае места, дзе ўлады РФ на фоне вайны ва Украіне і абвешчанай барацьбы з Захадам спрабуюць у тым або іншым выглядзе вярнуць савецкую назву. У лістападзе гарадская дума Валгаграда прыняла пастанову мяняць дарожныя знакі на ўездзе ў места з "Валгаграда" на "Сталінград" дзевяць дзён у годзе. Гэта растлумачылі неабходнасцю вяртаць месту "спрадвечнае, гераічнае імя".

Напрыклад, такія таблічкі будуць вешаць 2 лютага (дзень перамогі ў Сталінградскай бітве), 23 лютага (дзень абаронцы айчыны), 8 траўня (дзень надання Валгаграду годнасці "Горад-герой"), 9 траўня (дзень перамогі), 22 чэрвеня (пачатак нямецка-савецкай вайны), 23 жніўня (дзень памяці ахвяр бітвы за Сталінград), 2 верасня (дзень заканчэння Другой сусветнай вайны), 9 снежня (Дзень герояў айчыны) і 19 лістапада (дзень пачатку разгрому нямецкіх войскаў пад Сталінградам).

Пасля гэтага ўлады вобласці стварылі грамадскую раду для вывучэнні меркавання жыхароў вобласці аб вяртанні рэгіянальнаму цэнтру даўнейшага імя. Ініцыятыва губернатара Андрэя Бачарова выклікала ўстурбаванасць у жыхароў места наконт таго, што гораду вернуць даўнейшую назву, звязаную з савецкім дыктатарам Іосіфам Сталіным. Але Бачароў запэўніў, што без меркавання жыхароў не зробіць гэтага.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках