19 красавiка 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея нанесла ракетныя ўдары па турэцкіх караблях у Херсоне

24
Расея нанесла ракетныя ўдары па турэцкіх караблях у Херсоне

На адным з іх здарыўся пажар пасля выбуху.

Расея пры чарговым абстрэле Херсона патрапіла ў турэцкія судны Tuzla і Ferahnaz, якія стаялі на прычале ў порце. На Tuzla адбыўся пажар пасля выбуху.

Аб гэтым паведамляе турэцкая газета Hurriyet.

Варта адзначыць, што гэта не наступствы ўдару па Украіне ўвечары 25 студзеня. Відэа наступстваў трапляння па Tuzla было апублікаванае ўдзень.

«Караблі стаяць бок аб бок у адным порце. Некаторыя з іх стаяць ля прычала, а некаторыя — на якарнай стаянцы», - распавёў адзін з чальцоў каманды Ferahnaz.

Паводле ягоных слоў, удар быў нанесены 24 студзеня.

Сухагрузы Tuzla і Ferahnaz затрымаліся ў порце і не маглі яго пакінуць з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Усяго ў херсонскім порце праз вайну затрымалася 12 турэцкіх суднаў. Абслугоўвае іх мінімальная колькасць чалавек. У сувязі з гэтым загінулых або пацярпелых няма.

Інфармацыю пацвярджае таксама Reuters са спасылкай на кампанію ў бяспецы суднаходства Ambrey.

Са звестак Reuters, у судна Tuzla патрапіла расейская ракета.

Tuzla была адным з караблёў, якія захраслі ва ўкраінскіх партах пасля пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны.

Крыніца Reuters у галіне паведаміла, што ва ўкраінскіх партах у Херсоне, заблакаваныя дванаццаць турэцкіх суднаў, якія не падпадаюць пад дзеянне «збожжавага пагаднення».

«Учора ўвечары адбыўся напад, хутчэй за ўсё, на порт, і, здаецца, выбухны набой трапіў у судна. Турэцкія судны ў Херсоне ўкамплектаваныя мінімальным экіпажам, таму няма ніякіх траўмаў або ахвяр», - сказала крыніца на ўмовах ананімнасці.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках