11 траўня 2024, Субота, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Данбасе збіты расейскі штурмавік Су-25

5
На Данбасе збіты расейскі штурмавік Су-25

УСУ ўсё часцей знішчаюць расейскую авіяцыю.

Ваяры Паветраных сілаў УСУ знішчылі расейскі штурмавік Су-25. Борт акупантаў знішчаны на Данбасе.

Расейскі Су-25 збілі зенітчыкі брыгады імя гетмана Піліпа Орліка.

«27 студзеня 2023 года, на ўсходнім кірунку, падраздзяленнем зенітнай ракетнай брыгады імя гетмана Піліпа Орліка паветранага камандавання "Поўдзень" быў збіты чарговы расейскі штурмавік Су-25», – гаворыцца ў заяве.

У інтэрв'ю сайту Charter97.org камандзір батальёна «Волат» палка Каліноўскага Ян Мельнікаў расказваў, што пад Бахмутам расейскія акупанты сталі часцей выкарыстоўваць авіяцыю, бо ў іх пачаўся «снарадны голад».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках