4 лiстапада 2024, панядзелак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы трэнд: У Менску дзяцей называюць незвычайнымі імёнамі

54
Новы трэнд: У Менску дзяцей называюць незвычайнымі імёнамі

Гэта датычыцца як хлопчыкаў, так і дзяўчатак.

У Менску сталі ўсё часцей называць дзяцей падвойнымі імёнамі. Пра гэта «Менск-Навінам» расказала кіраўніца аддзела ЗАГС адміністрацыі Першамайскага раёна Юлія Вінаградава.

Якія імёны выбіралі бацькі нованароджаным менчукам у 2022 г. і якія з іх сталі найбольш папулярнымі?

Распаўсюджаныя імёны дзяўчатак: Сафія (286), Ганна (215), Марыя (212), Аліса (208), Ева (200), Паліна (177), Ксенія (171), Варвара (159), Вікторыя (148) і Аляксандра (135).

Рэдкімі імёнамі сталі Роза, Эмануэліда, Северыя, Праскоўя, Ванга, Афелія, Ліэль, Каталея, Клаўдзія і Канстанцыя.

Распаўсюджаныя імёны хлопчыкаў: Міхаіл (258), Мацвей (245), Арцём (244), Раман (244), Марк (223), Максім (211), Аляксандр (204), Данііл (195), Іван (163) і Цімафей (163). Радзей хлопчыкаў называюць так: Янка, Васіль, Харытон, Сымон, Феадор, Люцыян, Іосіф, Даян і Арыстарх.

У апошні час дзецям пачалі часцей даваць падвойныя імёны. У 2022 г. дзяўчатак называлі Ангеліна-Карына, Іванка-Ларыса, Мілана-Марыя і Сафія-Вікторыя. Хлопчыкаў – Ян-Крысціян, Тамір-Абдул, Маўрысіа-Матэа, Дзмітрый-Аляксандр і Усевалад-Ізяслаў.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках