Прапагандыст Салаўёў нечакана прызнаў перавагу УСУ над войскам РФ
14- 28.01.2023, 11:25
- 27,188
«Рупар Крамля» страчвае хватку?
Войска Расеі настолькі «перспектыўнае» і «ўпэўненае» ў сваіх сілах, што спадзяецца на ўзмацненне карэйскімі і іранскімі атрадамі. У непрафесіяналізме Узброеных сілаў РФ распісаўся прапагандыст Уладзімір Салаўёў. Рупар Крамля страчвае хватку і пачынае выдаваць расейскаму грамадству праўду пра сітуацыю на фронце і стан войска, піша dialog.ua.
27 студзеня сястра ізаляванага ад цывілізацыі лідара КНДР Кім Чэн Ына зрабіла заяву пра падтрымку Расеі народам Паўночнай Карэі.
Паводле ейных словаў, «любое ўзбраенне, якім ганарацца ЗША і Захад, будзе цалкам згараць і ператварацца ў металалом» ва Украіне, а яе народ нібыта будзе ў адным акопе з акупантамі.
Салаўёў быў так узрадаваны навінамі на фоне сістэматычных разгромаў атрадаў захопнікаў ва Украіне, што не мог стрымаць весялосці.
«Калі народ Паўночнай Карэі ставіць на тое, што заходнія танкі будуць гарэць – дык давайце дапаможам. Вы хочаце ваяваць з ЗША? Прыязджайце! Хай заязджаюць усе, хто хоча паўдзельнічаць у руйнаванні Амерыкі на полі бою. І не трэба гэтага саромецца. Іранскія і карэйскія атрады. Усіх клічам. Усім радыя», – напісаў ён, пацвердзіўшы, што хлусіў пра «перамогі» войска РФ, апавядаючы пра шматмесячныя штурмы звалак на ўскраінах Бахмута.
Акупанты не змаглі выканаць пастаўленую Крамлём задачу і захапіць Украіну, нягледзячы на колькасную перавагу.