12 снежня 2024, Чацвер, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Еўразвяз пакарае Лукашэнку: Новыя падрабязнасці

9
Як Еўразвяз пакарае Лукашэнку: Новыя падрабязнасці

Дыктатара чакае спецыяльны пакет санкцый.

Еўразвяз падоўжыў антырасейскія санкцыі да канца ліпеня, яшчэ паўгода будуць сапраўдныя ўсе эканамічныя абмежаванні, уведзеныя спачатку 2014 года праз анэксію Крыма, і істотна пашыраныя, з моманту пачатку вялікай вайны. Да таго ж ЕЗ рыхтуе новы, 10-ы пакет, і яшчэ адзін паралельна – супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі за ягоны ўдзел у вайне, адзначае карэспандэнтка «Радыё Свабода» Зарана Сцепаненка для ТСН.

Пакет санкцыяў супраць Лукашэнкі афіцыйна яшчэ не быў агучаны, але ягоны чарнавік апынуўся ў руках журналістаў аўтарытэтных заходніх медыя. Штрафныя захады шмат у чым адлюстроўваюць абмежаванні, якія паэтапна з пачаткам вялікай вайны ўводзіліся супраць Расеі.

Такая сінхранізацыя, зазначаюць дыпламаты, знаёмыя з ходам абмеркаванняў, сярод іншага, патрэбная, каб Беларусь не была шчылінай для Масквы ў спробах абысці еўрапейскія санкцыі. Да таго ж ужо ёсць набор захадаў, выпрабаваны ў Расеі.

Цяпер Еўразвяз хоча пакараць рэжым у Беларусі за яе ролю ў падтрымцы расейскай агрэсіі супраць Украіны. Расея выкарыстоўвала яе ў якасці плацдарму для нападу, здзяйсняла з яе тэрыторыі абстрэлы, а расейскія войскі па-ранейшаму знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і рэгулярна праводзяць супольныя вучэнні з беларускімі. Гэта ўсё – і заахвоціла Еўразвяз дзейнічаць.

Набор захадаў, якія пагражаюць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, сярод іншага, уключае экспартныя абмежаванні. Беларусь не зможа, калі іх увядуць, набываць тавары падвойнага прызначэння, якія тэарэтычна і практычна маглі б спатрэбіцца яе ваенна-прамысловаму сектару. Не зможа і прадаваць сваю нафту, вугаль, сталь, золата. Пад санкцыі могуць патрапіць прадметы раскошы, інвестыцыі, пэўныя паслугі. Таксама магчымы ўдары па авіяцыйнай галіне Беларусі і яе энэргетычным сектары. Выключэнні будуць для медыкаментаў, сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі. Адпаведныя фінансавыя аперацыі з удзелам падсанкцыйных асобаў дазволяць. Дарэчы, такія ж выключэнні адлюстраваныя ў антырасейскіх пакетах.

Супраць Расеі ЕЗ таксама рыхтуе яшчэ адзін, 10-ы – значыць, юбілейны набор санкцый, ухваленне якога чакаем бліжэй да гадавіны вайны. Абмежаванні супраць Лукашэнкі, як сцвярджаюць крыніцы ў дыпламатычных колах ЕЗ, могуць прыняць на наступным тыдні.

Традыцыйна – патрэбная згода ўсіх краінаў Еўразвязу. ЕЗ заклікае Менск устрымлівацца ад спрыяння расейскай агрэсіі супраць Украіны, не вылучаць сваю тэрыторыю як пляцоўку для атак, а напярэдадні на пасяджэнні Сталай Рады АБСЕ Еўразвяз Беларусь папярэдзіў пра новыя, яшчэ больш сур'ёзныя абмежаванні, калі беларускія вайскоўцы стануць часткай канфлікту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках