25 красавiка 2024, Чацвер, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Контрнаступ на поўдні: УСУ ўзялі войскі РФ у «агнявы мяшок»

1
Контрнаступ на поўдні: УСУ ўзялі войскі РФ у «агнявы мяшок»

Дакладнымі ўдарамі акупантам не далі падвезці рэзервы.

Агнявы кантроль, які Сілы абароны трымаюць над лагістычнымі маршрутамі паўднёвага кірунку, не дазваляе расейскім акупантам паўнавартасна падвозіць магутныя рэзервы.

Пра гэта паведаміла кіраўніца Аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сілаў абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк у эфіры інфармацыйнага тэлемарафону.

Паводле ейных словаў, расейцы спрабуюць «прапіхваць хоць нейкія невялікія групы мабілізацыйнага рэсурсу», каб мець пэўную абарону з чалавечага шчыта.

«Пэўная канцэнтрацыя (сілаў ворага – рэд.) назіраецца, хоць іх цяжка яшчэ назваць вайскоўцамі, таму што больш за ўсё падвозяць мабілізацыйны рэсурс – той, што неапрануты, непадрыхтаваны, няўзброены... Рэч у тым, што агнявы кантроль, які Сілы абароны трымаюць над лагістычнымі маршрутамі ў гэтым кірунку, не дазваляе ім паўнавартасна падвозіць магутныя рэсурсы, рэзервы і падраздзяленні», – сказала яна.

Датычна знішчэння каманднага пункта расейцаў каля Новай Кахоўкі Гумянюк адзначыла, што самая вялікая страта для акупантаў была маральная, таму што яны не чакалі такой дзёрзкай выхадкі з нашага боку.

«Гэта была спроба прамераць іх магутнасці і здольнасць супрацьдзейнічаць раптоўнаму такому выхаду нашаму. Акрамя таго, гэта была спроба дэмаралізаваць асабісты склад, таму што яны адчувалі сябе даволі ўпэўнена на гэтым адрэзку мясцовасці», – сказала Гумянюк.

Паводле ейных словаў, расейскія захопнікі адчуваюць, што астравы не з'яўляюцца зонай іх абсалютнага кантролю, і імі прызнана, што гэта шэрая зона.

«Таксама яны ўсведамляюць, што Днепр не з'яўляецца абсалютнай перашкодай для сілаў абароны. Агульныя страты будуць агучаныя Генеральным штабам, але мы можам канстатаваць, што згортванне падраздзяленняў на гэтых кірунках і перамяшчэнне іх бліжэй – гэта і ёсць дасягнуты вынік», – падкрэсліла Гумянюк.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках