У Ерусаліме другі раз за дзень адбылася стральба
- 28.01.2023, 13:28
- 6,866

Ёсць пацярпелыя.
У Ерусаліме другі раз за дзень учынілі страляніну. 13-гадовы стралок быў «нейтралізаваны».
Пра гэта паведамляе Times of Israel.
У выніку стральбы раненні атрымалі два чалавекі.
Паводле звестак праваахоўнікаў, агонь адкрыў 13-гадовы падлетак з Усходняга Ерусаліма, якога звалі Мухамед Аліят.
Ахвярамі стральбы сталі бацька і сын, якія былі валанцёрамі службы хуткай дапамогі. Пасля медыцынскай дапамогі на месцы, яны былі шпіталізаваныя ў гарадскі медцэнтр.
У шпіталі заявілі, што 20-гадовы хлопец і 59-гадовы мужчына знаходзяцца ў цяжкім, аднак стабільным стане.
Як паведамляў сайт Charter97.org, у той самы дзень паблізу ад сінагогі мужчына пачаў страляць у натоўп, у выніку чаго загінулі сем чалавек.