25 красавiка 2024, Чацвер, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Грошы ў Пуціна скончацца ўжо сёлета»

28
«Грошы ў Пуціна скончацца ўжо сёлета»

Расея сутыкнецца з фінансавым крызісам, якога яшчэ не ведала.

Любая вайна патрабуе каласальнай колькасці грошай. У Расеі яны, мяркуючы з усяго, ужо хутка скончацца. Да такой высновы прыйшоў у сваім відэаблогу ў YouTube расейскі гісторык і палітык Дзмітрый Чарнышэўскі.

Ён звярнуў увагу на тое, што паводле вынікаў 2022 года расейскі Мінфін даў справаздачу пра каласальную дзірку ў бюджэце. Яна ў два разы большая, чым думалі эксперты, – 3,3 трлн рублёў.

Гэты год будзе яшчэ больш складаным, упэўнены Чарнышэўскі. Рэч у тым, што ў расейскі бюджэт гэтага года закладзены кошт нафты $78 за бараль. Такога ліку сёння няма і ў памоўцы: расейская нафта моцна патаннела праз санкцыі і коштавую столь, гэта значыць новага дэфіцыту бюджэту ўнікнуць не атрымаецца.

«Калі мы паглядзім бюджэт 2023 года, у ім запланаваны дэфіцыт 3 трлн рублёў. Але, мяркуючы з усяго, будзе значна горш… Ёсць падставы меркаваць, што да канца года ў пуцінскага рэжыму надыдуць вельмі непрыемныя фінансавыя праблемы. 60 адсоткаў бюджэту проста або ўскосна звязаныя з правядзеннем вайны. Іх зрэзаць нельга – вайна ўсё больш і больш будзе пажыраць бюджэт», – расказаў Чарнышэўскі.

Энэргетыка Расеі, на якой трымаецца расейскі бюджэт, будзе дэградаваць далей, а выдаткі на вайну неўнікнёна прадоўжаць расці.

«У Фондзе нацыянальнага дабрабыту засталося ўсяго 10 трлн рублёў. Пры гэтым грошы там не ўсе можна неяк хутка мабілізаваць. Ліквідных сродкаў там усяго 6 трлн. І пры кошце нафты ніжэйшым за $50 за бараль усе яны пойдуць на выплату дэфіцыту. Сёлета Расея можа страціць ФНБ… Дзяржава страціць фінансавую падушку бяспекі», – расказаў расейскі гісторык.

Ён мяркуе, што крызіс выліецца ўжо ў другой палове гэтага года, і не выключана, што гэта выліецца ў народны бунт. У гісторыі РФ такое ўжо здаралася.

«Расея сутыкнецца з фінансавым крызісам, з нястачай сродкаў на вайну. І адзінае выйсце, якое застанецца, гэта ўрэзаць неваенныя выдаткі. Дзяржава будзе дзейнічаць паводле прынцыпу "памры ты сёння, а я заўтра"... У першую чаргу пачнуць рэзаць пенсіянерам, настаўнікам, лекарам, бюджэтнікам, праекты добраўпарадкавання. Усё гэта пачалося. І гэта неўнікнёна адаб'ецца на ўзроўні жыцця народных масаў. Ніхто, вядома, не будзе скасоўваць пенсіі і заробкі. Будзе ўключацца друкарскі станок, праводзіцца маніпуляцыі з рублём… Рэальная пенсія і заробак будуць хутка скарачацца», – папярэдзіў Чарнышэўскі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках