25 красавiка 2024, Чацвер, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штурм Вуглядара войскам РФ захлынуўся

Штурм Вуглядара войскам РФ захлынуўся

УСУ стабілізавалі сітуацыю каля горада.

Апошнія некалькі дзён Вуглядарскі кірунак стаў самым гарачым пунктам на фронце. Расейцы кінулі на штурм украінскага горада вялікія сілы, але нічога не дамагліся.

Пра сітуацыю пад Вуглядарам расказаў у Twitter афіцэр запасу УСУ, які вядомы пад нікам Tatarigami_UA.

«Вуглядар трымаецца. На гэты момант сітуацыя стабілізаваная. Спробы ворага замацавацца ля горада для развіцця наступу не ўвянчалася поспехам. Спробы абысці яго і ўзяць пад кантроль дарогі праваленыя цалкам… Яны страцілі перавагу, якую змаглі атрымаць за першыя два дні», – паведаміў вайсковец.

Ён удакладніў, што расейскія войскі моцна дэмаралізаваныя велізарнымі стратамі, якія ў некаторых падраздзяленнях склалі 80–90%.

«Падвозіцца падмацаванне. У найбліжэйшыя дні мы ўбачым, ці змогуць яны яго кінуць для яшчэ аднаго буйнога штурму. Нам вядома, што параненых спрабуюць вярнуць на фронт літаральна праз два дні пасля ранення», – падзяліўся інфармацыяй афіцэр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках