8 чэрвеня 2023, Чацвер, 15:38
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

На літоўска-беларускай мяжы заўважылі «чарапашак-ніндзя»

12
На літоўска-беларускай мяжы заўважылі «чарапашак-ніндзя»

Беларусы вынайшлі арыгінальны спосаб перавозу аўтамабільных запчастак.

На мяжы людзі ва ўсе часы адрозніваліся кемлівасцю. На днях у літоўскім пункце пропуску сустрэліся новыя вынаходнікі, амаль «чарапашкі-ніндзя».

Відавочца зафатаграфаваў, як двое мужчын неслі праз пункт пропуску «Шальчынінкай-Беняконі» запчасткі ад аўтамабіляў, піша «АвтоГродно».

З дапамогай скотчу яны прывязалі да сваёй спіны дзверы ад легкавушак. У кагосьці гэтыя хлопцы выклікалі захапленне, у кагосьці здзіўленне, але галоўнае, што запчасткі ўжо ў Беларусі і на гэта «чаўнакі» змарнавалі мінімальны час.

Раней сайт Charter97.org паведамляў, што ў Беларусь на фоне дэфіцыту вярнуліся «чаўнакі».

.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».