25 красавiка 2024, Чацвер, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Вуглядарам марскія пяхотнікі РФ кінулі тэхніку і ўцяклі пад агнём артылерыі УСУ

9
Пад Вуглядарам марскія пяхотнікі РФ кінулі тэхніку і ўцяклі пад агнём артылерыі УСУ

Украінцы нанеслі дакладныя ўдары па штурмавых падраздзяленнях расейскіх войскаў.

Узброеныя сілы Украіны нанеслі дакладныя артылерыйскія ўдары па штурмавых групах расейскіх войскаў, якія спрабуюць наступаць у кірунку Вуглядара ў Данецкай вобласці. Пад ударам украінскай артылерыі апынулася як бранятэхніка, так і жывая сіла супраціўніка.

Адпаведнае відэа публікуе Telegram-канал «Украіна 365», піша dialog.ua. Агнявую паразу расейскім марскім пяхотнікам нанеслі байцы 72-й механізаванай брыгады УСУ.

- Расейскія марскія пяхотнікі пад Вуглядарам кінулі 5 бронемашын, сваіх загінулых і параненых і ўцяклі пад агнём артылерыі 72 механізаванай брыгады УСУ, - напісаў украінскі журналіст Юры Бутусаў.

Вуглядарскі кірунак – адная з самых гарачых мясцін на фронце апошнім часам. Ужо некалькі дзён расейцы спрабуюць падысці да Вуглядара, але ўкраінскія вайскоўцы трымаюць абарону, адбіваючы напады супраціўніка. Горад зазанае моцныя абстрэлы, у ім вялікая колькасць разбурэнняў.

Ва УСУ паведамілі, што за апошнія дні страты Расеі на Вугледарскім кірунку склалі 240 чалавек забітымі. Расейскія войскі спрабуюць прарваць украінскую абарону, каб працягнуць рух у кірунку Пакроўска і Дабраполля. Іх мэта - захоп усёй Данецкай вобласці, дадалі ва ўкраінскім войску.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках