8 чэрвеня 2023, Чацвер, 5:17
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі ў двары жылога дома знайшлі амаль паўкіло ртуці

12
У Гомелі ў двары жылога дома знайшлі амаль паўкіло ртуці

Тутэйшыя жыхары здзіўляюцца, адкуль яна тамака з'явілася.

Лужыну невядомай субстанцыі ў двары жылога дома на вуліцы Паўлава ў Гомелі знайшлі тутэйшыя жыхары. Яны затэлефанавалі ў міліцыю і МНС, піша zerkalo.io.

Прыехаўшы на месца, спецыялісты вызначылі, што невядомае рэчыва - гэта ртуць. На месцы здарэння працавала служба хімічнай і радыяцыйнай аховы пажарнага аварыйна-выратавальнага аддзела Гомельскай абласной управы МНС.

«Небяспечнае рэчыва агульнай вагой блізу 400 грамаў канфіскавалі. Забруджвання навакольнага асяроддзя не адбылося. Эвакуацыя людзей не праводзілася», - расказалі ў Савецкім РАУС Гомеля.

Як таксічны метал апынуўся на праезнай частцы ў жылым двары, будзе высвятляць міліцыя. Паводле факту здарэння праводзіцца правяранне.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».