7 траўня 2024, aўторак, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Група вайсковых чыноўнікаў падштурхоўвае Пентагон да адпраўкі F-16 Украіне

4
Politico: Група вайсковых чыноўнікаў падштурхоўвае Пентагон да адпраўкі F-16 Украіне

Кампанія на карысць такой пастановы набірае абароты.

Некалькі амерыканскіх вайскоўцаў падштурхоўваюць Пентагон да ўзгаднення адпраўкі ва Украіну знішчальнікаў F-16 у складзе аднаго з пакетаў вайсковай дапамогі.

Пра гэта паведамляе Politico.

Са слоў трох прадстаўнікоў Мінабароны ЗША, у той час як Украіна рыхтуецца пачаць новы наступ вясной, каб вярнуць сабе тэрыторыю, кампанія ўнутры Пентагона па перадачы знішчальнікаў УСУ набірае абароты.

«Я не думаю, што мы супраць», - сказаў высокапастаўлены чыноўнік Мінабароны наконт адпраўкі F-16, каментуючы сітуацыю на ўмовах ананімнасці. Ён падкрэсліў, што канчатковая пастанова яшчэ не прынятая.

З ягоных слоў, Украіне яшчэ трэба заявіць, што знішчальнікі з'яўляюцца яе галоўным прыярытэтам. Ён таксама адзначыў, што Пентагон засяроджаны на адпраўцы УСУ сродкаў, неабходных для баявых дзеянняў «на зямлі».

Высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік заявіў у суботу, што Украіна і яе заходнія хаўруснікі вядуць «паскораныя» перамовы аб магчымай адпраўцы як ракет вялікай далёкасці, так і вайскохвы самалётаў.

Прадстаўнік Белага дома адзначыў, што ЗША будуць «вельмі асцярожна» абмяркоўваць пытанне перадачы Украіне знішчальнікаў.

Нагадаем, падчас апошняга «Рамштайна» прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў партнёраў на наступнай сустрэчы абмеркаваць пытанне перадачы Украіне знішчальнікаў F-16.

Раней аб гатоўнасці перадаць Украіне сучасныя самалёты заявілі Нідэрланды.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках