7 траўня 2024, aўторак, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус з Гомельскай вобласці знік у Санкт-Пецярбургу

10
Беларус з Гомельскай вобласці знік у Санкт-Пецярбургу

Мужчына перастаў выходзіць на сувязь з 11 студзеня.

Сяргей Барысенка з'ехаў на заробкі ў Санкт-Пецярбург з гарадскога пасёлка Лоева з Гомельскай вобласці. Мужчына перастаў выходзіць на сувязь з 11 студзеня, паведамляе пошукава-выратавальны атрад «Пульс».

Хударлявы, рудавалосы мужчына з вяснушкамі быў апрануты ў джынсы і куртку цёмнага колеру, а таксама чорныя красоўкі. Яго рост - 160-165 сантыметраў. Усіх, хто хоць нешта ведае пра месцазнаходжанне зніклага, просяць паведаміць на тэлефон +375(33)6224222.

Гэта не першы выпадак знікнення беларуса, які з'ехаў на заробкі ў Расею. Нагадаем, жудасную знаходку адшукалі летам мінулага года расейскія паліцыянты. Яны знайшлі парэшткі беларуса, які ў 2013 годзе з'ехаў на заробкі ў Ленінградскую вобласць Расеі і прапаў. Яго шукалі больш за 8 гадоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках