7 траўня 2024, aўторак, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NATO заявілі аб гатоўнасці да наўпроставага сутыкнення з Расеяй

12
У NATO заявілі аб гатоўнасці да наўпроставага сутыкнення з Расеяй

Сутыкненне адбудзецца, калі РФ уварваецца ў адну з краін-чальцоў блока.

NATO гатова да наўпроставай канфрантацыі з Расеяй, заявіў старшыня вайсковага камітэта альянсу лейтэнант-адмірал Роб Баўэр у інтэрв'ю партугальскаму каналу RTP. Ён адказаў сцвярджальна на адпаведнае пытанне, аднак абмовіўся, што сутыкненне адбудзецца, толькі калі Расея пяройдзе «чырвоную лінію», уварваўшыся ў адну з краін-чальцоў блока.

На думку Баўэра, стратэгічныя мэты Крамля выходзяць далёка за межы Украіны, і «гаворка ідзе аб вяртанні да памераў Савецкага Саюза». У снежні 2021 года Расея накіравала ЗША праект дамовы аб узаемных гарантыях бяспекі, дзе запатрабавала непашырэння альянсу і вяртанні да сітуацыі 1997 года. Аднак дамоўленасці дасягнуць не ўдалося.

Баўэр прызнаў, што пасля ўварвання РФ ва Украіну блок страціў манаполію на вайсковую ініцыятыву. «Мы былі тымі, хто пастанавіў адправіцца ў Афганістан, а затым у Ірак. Мы казалі, калі збіраемся, якой колькасцю войскаў, на які тэрмін і гэтак далей. Цяпер мы сутыкаемся з пагрозай, якой з'яўляецца Расея. Яна прыходзіць да нас без запрашэння ва ўсякі момант на яе выбар. Так што мы павінны быць напагатове», - сказаў лейтэнант-адмірал.

У сувязі з гэтым Баўэр мяркуе, што краіны NATO павінны перайсці на «ваенную эканоміку мірнага часу» і пераарыентаваць цывільную прамысловую вытворчасць на абарону. Такія захады дазволяць правесці пераўзбраенне.

Баўэр таксама нагадаў, што летась у адказ на ўварванне ва Украіну было пастаноўлена стварыць чатыры дадатковыя шматнацыянальныя баявыя групоўкі альянсу ў Балгарыі, Вугоршчыне, Румыніі і Славаччыне. «Гэта важны сігнал Расеі, што мы гатовыя, калі ў яе з'явіцца думка прыйсці ў NATO», — заявіў ён.

Пры гэтым Баўэр не верыць у ядзерную вайну, бо, на яго думку, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у гэтым сэнсе ўспрымае сітуацыю адэкватна. «У яго ёсць ідэі, якія не адпавядаюць нашым ідэям, але ён не вар'ят, а, значыць, усё яшчэ рацыянальны чалавек. Надзвычай важна, каб мы ўсе працягвалі меркаваць, што ядзерную вайну весці нельга і ў ёй ніколі не перамагчы», - падкрэсліў прадстаўнік NATO.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках