7 траўня 2024, aўторак, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На волю выйшлі экскурсаводы Сацукевіч і Варыкіш

3
На волю выйшлі экскурсаводы Сацукевіч і Варыкіш

Яны былі затрыманыя падчас экскурсіі.

Паводле інфармацыі крыніцаў «Радыё Свобода», затрыманыя 13 студзеня экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на волю. Сацукевіч адсядзеў 15 дзён, Варыкіш - 10.

13 студзеня гэтага года па дарозе ў Семежава на абрад «Калядныя цары» ў Грозаве Капыльскага раёна сілавікі затрымалі вялікую экскурсію - да 80 чалавек, на двух аўтобусах - з гідамі Алесем Варыкішам, Наталляй Жданок і Іванам Сацукевічам.

Ва ўсіх затрыманых праверылі дакументы і тэлефоны. Большасць людзей, акрамя экскурсаводаў, адпусцілі. Пазней стала вядома, што двух экскурсаводаў - Варыкіша і Сацукевіча - затрымалі на 72 гадзіны. Пасля ім прысудзілі «суткі».

На абрад удзельнікі экскурсіі тады не патрапілі, бо іх 5 гадзін пратрымалі ў Капылі ў аўтобусе, пакуль правяралі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках