7 траўня 2024, aўторак, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі запрасіў новага прэзідэнта Чэхіі ва Украіну

5
Зяленскі запрасіў новага прэзідэнта Чэхіі ва Украіну

Пётр Павел ужо анансаваў прыезд увесну.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў топ-генерала NATO ў адстаўцы Пятра Павела з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах Чэхіі і прапанаваў яму здзейсніць візіт ва Украіну. Пра гэта ён паведаміў у сацсетках.

Зяленскі падзякаваў Павелу і чэшскаму народу за нязменную падтрымку і запрасіў яго наведаць Украіну.

Як паведамляе CNN Prima, Павел ужо анансаваў свой візіт у Кіеў вясной разам з прэзідэнткай Славакіі Зузанай Чапутавай.

Паводле ягоных словаў, яны павінныя скіравацца ў супольную паездку да саміту NATO, які пройдзе ў ліпені ў Вільні. Каманды кіраўнікоў дзяржаваў самастойна прадумвалі такую магчымасць яшчэ да абрання Павела.

Ён таксама заявіў, што Чэхія не перастане падтрымліваць Украіну.

«Мы можам дапамагчы людзям, якія трапілі ў бяду. Дарэчы быць салідарнымі, іншыя таксама нам дапамаглі б », – сказаў Павал.

Ён таксама падкрэсліў, што той шлях міжнародных стасункаў, які прасоўвае Расея, супярэчыць доўгатэрміновым інтарэсам Чэхіі.

«Мы хочам жыць у асяродку, дзе паважаюць нават малыя дзяржавы, дзе нават дзяржавы нашага памеру маюць права голасу. Мы не можам дапусціць парушэння правапарадку ля нашых межаў», – заявіў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках