СМІ Зімбабвэ пішуць пра скандалы, звязаныя з Лукашэнкам
75- 30.01.2023, 8:18
- 94,788

Успамінаюць дыяменты і самаскіды.
Беларускі дыктатар Лукашэнка сёння пачынае візіт у Зімбабвэ. Выданне New Zimbabwe піша пра ўнутраныя скандалы, звязаныя з ягоным рэжымам.
Першы звязаны з закупкай летась урадам Зімбабвэ ў Беларусі пажарных машын, пра якія "ніколі не прасілі" ўлады на месцах. Угоду, якую планавалася рэалізаваць за кошт мясцовых бюджэтаў (70 аўто за 32 млн даляраў ЗША), асудзілі як праўладныя, так і апазіцыйныя дэпутаты парламента.
Іншы скандал тычыўся продажу дыяментаў, для чаго ўрад выбіраў прыязныя беларускія кампаніі.
Акрамя таго, у публікацыі згадваецца закупка нібыта беларускіх (згодна з іншымі крыніцамі — кітайскіх) аўтобусаў, якая таксама выклікала спрэчкі.
Нагадаем яшчэ пра адну гісторыю, якую не згадалі ў New Zimbabwe. У 2022 годзе ў Зімбабвэ разгарэўся скандал вакол кампаніі Zim GoldFields, звязанай з сынам Віктара Шэймана, набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі. На фірму падалі ў суд за здабычу золата без дазволу ўладальнікаў тэрыторыі.
Як пісаў сайт Charter97.org, у Зімбабвэ ў Лукашэнкі можа быць яшчэ адзін бізнэс-цікавасць - гандаль зброяй. Вядома, што пастаўкі зброі ў гэтую афрыканскую краіну курыруе набліжаны да дыктатара бізнэсовец Аляксандр Зінгман.