29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар па заводзе «Шахедаў» у Іране: з'явіліся спадарожнікавыя здымкі

2
Удар па заводзе «Шахедаў» у Іране: з'явіліся спадарожнікавыя здымкі

Крытычныя вытворчыя магутнасці іранскі рэжым хавае пад зямлю.

Познім вечарам 28 студзеня ў Іране пад дронавую атаку трапіла адно з вайсковых прамысловых прадпрыемстваў у Ісфахане, актыўна распаўсюджваецца інфармацыя аб патраплянні ў завод вытворчасці беспілотнікаў Shahed-136.

Пра тое, ці сапраўды ў Іране знішчаны завод для вытворчасці «шахедаў», распавялі ў Defense Express.

Трэба разумець, што крытычныя вытворчыя магутнасці Іран хавае пад зямлю ўжо дзясяткі гадоў. Напрыклад, каля завода вытворчасці Shahed-136 ёсць масіўны падземны аб'ект, які ўрэзаны ў гару і мае адразу тры гейты.

«Такім чынам, наўрад ці атака нязначнымі сіламі, якая выклікала толькі даволі ўмераную рэакцыю з боку мінабароны Ірана, можа сапраўды вывесці са строю важнае вайсковае прадпрыемства краіны. І магчыма, што ў той час, калі на паверхні прадпрыемства выглядае як некалькі ангараў пад імі цалкам могуць быць падземныя вытворчыя магутнасці. А для іх знішчэння ўжо неабходны спецыяльныя бетонабойныя бомбы», - рэзюмавалі ў Defense Express.

Як паведамляў сайт Charter97.org, уночы 29 студзеня ў розных рэгіёнах Ірана прагрымелі магутныя выбухі і ўспыхнулі пажары на сама меней сямі прамысловых пляцоўках і вайсковых базах. Пад ударам БПЛА апынуліся цэнтры зборкі беспілотнікаў Shahed, вытворчасці боепрыпасаў, нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы - увогуле пашкоджаны 14 аб'ектаў, сярод іх не было ядзерных.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках