Кіраўнік Мінабароны Брытаніі расказаў пра хлусню Герасімава перад уварваннем ва Украіну
8- 30.01.2023, 9:53
- 19,312

Аднак у Лондане не паверылі словам начальніка расейскага Генштаба.
Служба BBC даведалася падрабязнасці апошняй размовы міністра абароны Вялікабрытаніі Бэна Уолеса і начальніка Генштаба УС РФ Валерыя Герасімава перад поўнамаштабным уварваннем ва Украіну.
Як сцвярджаецца, 11 лютага Уолес прыбыў у Маскву, каб сустрэцца са сваім расейскім калегам Сяргеем Шайгу. Паводле слоў кіраўніка Мінабароны Брытаніі, ён вярнуўся з запэўненнямі, што Расея «ніколі не ўварвецца ва Украіну», аднак дадаў, што »абодва бакі разумелі, што гэта хлусня».
Размову з вайсковым камандаваннем РФ Уолес апісаў як «дэманстрацыю сілы запалохвання: я збіраюся зманіць табе, ты ведаеш, што я хлушу, і я ведаю, што ты ведаеш, што я хлушу, але я прадоўжу табе хлусіць».
Уолес дадаў, што «даволі жахлівая і шчырая хлусня» пацвердзіла ягоную веру ў тое, што Расея ўварвецца. Сыходзячы з сустрэчы, сказаў Уолес, Герасімаў заявіў яму, што «ніколі больш мы не будзем прыніжаныя».
Раней сайт Charter97.org пісаў, што Пуцін пагражаў экс-прэм'еру Вялікабрытаніі Барысу Джонсану ракетным ударам.