26 красавiка 2024, Пятніца, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў: Ва Украіны павінна быць нейкая форма кантролю над пасляваеннай Расеяй

30
Буданаў: Ва Украіны павінна быць нейкая форма кантролю над пасляваеннай Расеяй
КІРЫЛ БУДАНАЎ

Кіраўнік ГУР расказаў аб будучыні стаснукаў з РФ.

Начальнік Галоўнай управы выведкі Украіны Кірыл Буданаў у інтэрв'ю выданню Wirtualna Polska распавёў, якімі ён бачыць будучыя стасункі паміж Украінай і РФ. Кіраўнік ГУР мяркуе, што "гэта будзе вельмі складаны працэс".

“Гэта будзе вельмі складаны працэс. Цікава, што цяпер у расейскай інфармацыйнай прасторы, найперш у Інтэрнэце, а таксама сярод часткі апазіцыі, пачынае прапагандавацца думка, што ў гэтым уварванні варта абвінавачваць толькі "пуцінскую кліку". І грамадства тут ні пры чым. А яшчэ мы ваюем з краінай, дзе больш за дзве траціны насельніцтва падтрымалі дзеянні Пуціна!”, — заявіў Буданаў.

Паводле ягоных слоў, пакуль не вядома, якой будзе будучыня Расеі, на колькі элементаў яна распадзецца і з кім давядзецца гаварыць аб рэпарацыях і прыцягненні да адказнасці вінаватых у злачынствах.

«Нашы задачы, задачы Украіны - гэта сістэмнае і дзяржаўнае паслабленне Расейскай Федэрацыі. Для гэтага мы павінны актыўна ўваходзіць у еўраатлантычныя і еўрапейскія структуры: палітычныя, эканамічныя, у бяспецы, прававыя, гуманітарныя і адукацыйныя», - сказаў кіраўнік ГУР.

Ён таксама дадаў, што Украіна павінна забыць пра постсавецкі перыяд, "як пра страшны сон".

“Нарэшце мы павінны мець пэўную форму кантролю над новай пасляваеннай Расейскай Федэрацыяй. Каб ніколі не паўтарылася тое, што было з Украінай», - сказаў Буданаў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках