20 красавiка 2024, Субота, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі прадаваць «Савецкі» сланечнікавы алей

9
У Беларусі забаранілі прадаваць «Савецкі» сланечнікавы алей

І прадукцыю іншых расейскіх вытворцаў.

У Беларусі ў рэестр небяспечнай прадукцыі ўнеслі алей сланечнікавы рафінаваны дэзадараваны вымаражаны гандлёвых марак "Савецкае" (вытворца ТАА "БАЗІС плюс", Расея) і "Кубанская марка" (ТАА "Кубанская Вытворчая Кампанія", Расея).

Алей расейскай вытворчасці не з'яўляецца тым прадуктам, за які яго выдае вытворца. У абодвух выпадках пры праверцы алею высветлілася, што анізідынавы лік (паказчык, які вызначае ўтрыманне другасных прадуктаў акіслення ў алеях) у некалькі разоў перавышае дапушчальныя значэння. А гэта значыць, што прадукцыя, якую вытворца выдае за алей сланечнікавы рафінаваны дэзадараваны вышэйшага і прэміум гатунку, напраўду такой не з'яўляецца.

З 24 студзеня ўведзеная афіцыйная забарона на ўвоз і продаж названага алею ў Беларусі.

Як раней пісаў сайт Charter97.org, у пачатку гэтага года Дзяржстандарт забараніў продаж у Беларусі расейскіх прысмакаў, марозіва і сушанай рыбы, вытворцы якіх «забывалі» паказваць на маркіроўцы сінтэтычныя фарбавальнікі і іншыя дадаткі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках