19 красавiка 2024, Пятніца, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што стала падставай вайсковай аперацыі ў Іране?

5
Што стала падставай вайсковай аперацыі ў Іране?

Ізраіль прадэманстраваў рэальнае месца Тэгерана ў рэгіёне.

Ізраіль пачаў ваенную аперацыю на тэрыторыі Іраназ удараў па іранскіх вайсковых аб'ектах з дзвюх магчымых прычын: выведка ЗША ўказала на атрыманне Тэгеранам ядзерных тэхналогій і расейская актыўнасць у рэгіёне.

Пра гэта ў эфіры «Апострофу TV» паведаміў вайскова-палітычны экспэрт з Прагі Юры Фёдараў.

«Не выключана, што нагодай стала менавіта расейская актыўнасць у рэгіёне – нядаўні візіт у Тэгеран спікера расейскай Дзярждумы Вячаслава Валодзіна. Пра што казалі, мы сапраўды не ведаем. Ізраільская і амерыканскія выведкі маглі атрымаць звесткі аб атрыманні іранцамі ядзерных тэхналогій, што для Ізраіля крытычны момант. У такім развіцці падзей таксама не зацікаўленыя ЗША і шэраг арабскіх дзяржаў», - растлумачыў ён.

Такім чынам, Ізраіль прадэманстраваў рэальнае месца Ірана ў рэгіёне, а не толькі пакараў за паддывановыя і небяспечныя гульні разам з Крамлём.

«Ёсць версія, што за гэтымі ўдарамі па іранскіх аб'ектах магла стаяць сама Расея, але гэта вельмі тэарэтычная версія. Крамлю такія правакацыі вельмі невыгодныя, бо іранскае кіраўніцтва праз гэта можа перагледзець свае стасункі з Крамлём і спыніць пастаўкі беспілотнікаў і ракет, што для Пуціна мае занадта вялікае значэнне. Гэта вельмі тонкая гульня ў правакацыі, на якую Масква проста не здольная. У РФ і так мала засталося хаўруснікаў. Пра вялікіх гульцоў (Індыя і Кітай) і казаць няма чаго. Яны фармальна кажуць пра партнёрскія дачыненні з расейцамі, але адкрыта дыстанцуюцца ад расейскай агрэсіі супраць Украіны», - падкрэсліў экспэрт.

Наадварот, у Крамлі такія масаваныя ўдары па вайсковых аб'ектах у Іране могуць успрымацца як папярэджанне аб тым, што не варта «падлашчвацца» ў пагадненнях і кулуарных дамоўленасцях, якія пагражаюць інтарэсам Ізраіля і ЗША.

«Паглядзім цяпер, ці рызыкне Іран стукнуць па Ізраілі, бо ў ізраільцаў у запасе ёсць нямала сіл і сродкаў, каб зрабіць іранцам яшчэ больш балюча. Дастаткова ўспомніць ударную авіяцыю – амаль 35 самалётаў F-35, пабудаваных паводле тэхналогіі «стэлс» і нябачных для іранскіх СПА, якія запар і побач складаюцца з расейскіх сістэм, не здольных «браць» такія цэлі», – рэзюмаваў Фёдараў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках