20 красавiка 2024, Субота, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бундэстагу можа з'явіцца каардынатар для кантактаў з дэмакратычнай апазіцыяй Беларусі

12
У Бундэстагу можа з'явіцца каардынатар для кантактаў з дэмакратычнай апазіцыяй Беларусі

Прапанова аб заснаванні пасады паступіла ад дэпутата апазіцыйнай партыі CDU.

У Бундэстагу прапанавалі заснаваць пасаду каардынатара для кантактаў з дэмакратычнай апазіцыяй Беларусі ды Расеі. Прапанова паступіла ад дэпутата апазіцыйнай партыі CDU Кнута Абрагама.

Падчас дэбатаў аб Беларусі ён нагадаў, што ў Бундэстагу быў каардынатар для міжграмадскага супрацоўніцтве з Расеяй, краінамі Цэнтральнай Азіі ды "Усходняга партнёрства", але пасля прыходу да ўлады новага ўрада яна застаецца незанятай, паведамляе "DW Беларусь".

«Я прапаную, каб замест цяперашняга KO-RUS, як ён называецца на афіцыйнай мове, быў прызначаны KO-OST, каардынатар усходніх стасункаў. Асноўная задача: кантакты з дэмакратычнай апазіцыяй у Беларусі і Расеі», - заявіў Абрагам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках