15 чэрвеня 2024, Субота, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу з Герасімавым спрабуюць «утапіць» Прыгожына

1
Шайгу з Герасімавым спрабуюць «утапіць» Прыгожына
Фота: Getty Images

Баец УСУ распавёў аб унутраных рознагалоссях у РФ.

У спробах узяць Бахмут расейскія акупанты робяць яго непрыдатным для жыцця, у той жа час паступова адцягваючы сілы ад горада ў бок Саледара - такім чынам яны паспрабуюць ціснуць на горад з поўдня і поўначы.

Пра гэта ў эфіры «Апострофа TV» распавёў Яраслаў Лісенка, баец батальёна «Свабода».

З ягоных слоў, рашысты зразумелі, што «кожны дзень класці 500 «чмобікаў» ля Бахмута і не атрымліваць нічога - проста бессэнсоўна». Менавіта таму яны крыху змянілі тактыку і паспрабуюць узяць горад у такое сабе паўкола.

«Нават ужо Прыгожын прызнае, што горад стаў цытадэллю, браць якую праблематычна і дорага. У іх сканчаюцца рэсурсы, мабыць струмень прафесійных галаварэзаў для «Вагнера» стаў вычэрпвацца, таму оркі карэктуюць сваю тактыку, спрабуючы ціснуць на Бахмут з поўдня і поўначы», - распавёў вайсковец, падкрэсліўшы, што сэнсу ў гэтым асабліва няма, але Шайгу і Прыгожыну трэба паказаць хоць нейкі вынік.

На думку Лісенкі, гэтыя персанажы і да іх падобныя даўно ўжо не пра Бахмут думаюць, а ў думках дзеляць тэрыторыю «пасля Пуціна». Ён дадаў, што ў кожнага больш-менш уплывовага гульца ў РФ ёсць сваё асабістае войска, якое трэба ўзбройваць і забяспечваць.

«І тут на першы план выходзіць праблема дэфіцыту і недахопу набояў. Адсюль і растуць «ногі» ў паведамленняў аб тым, што Шайгу з Герасімавым, каб утапіць Прыгожына, папросту шкадуюць для «Вагнера» набояў, каб галаварэзы «кухары» яшчэ хутчэй выдыхнуліся і канчаткова селі ў лужыну», - рэзюмаваў Яраслаў Лісенка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках