19 траўня 2024, Нядзеля, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амэрыканская кампанія атрымала кантракт на пастаўку Vampire для Украіны

1
Амэрыканская кампанія атрымала кантракт на пастаўку Vampire для Украіны

Яны дапамогуць УСУ знішчаць варожыя дроны.

Кампанія L3Harris Technologies атрымала ад Пентагона кантракт на пастаўку ракетных сістэм VAMPIRE для Украіны. Яны дапамогуць УСУ знішчаць варожыя дроны.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба L3Harris.

Паводле інфармацыі кампаніі, вартасць кантракта складае 40 мільёнаў даляраў.

«Мабільная сістэма VAMPIRE дазволіць наземным войскам Украіны выяўляць і збіваць варожыя беспілотнікі і абараняцца ад наземных пагроз супраціўніка», - сказана ў паведамленні.

Пры дапамозе VAMPIRE Украіна зможа абараніць сваю цывільную інфраструктуру ад нападаў расейцаў, дадаюць у L3Harris.

Згодна з кантрактам з Міністэрствам абароны, кампанія ўсталюе камплекты VAMPIRE на дадзеныя ўрадам ЗША транспартныя сродкі для забеспячэння манеўранай баявой падтрымкі на полі бою ва Украіне.

Кантракт прадугледжвае пастаўку кампаніяй L3Harris 14 сістэм VAMPIRE, прычым чатыры сістэмы будуць пастаўленыя пад сярэдзіну 2023 года, а яшчэ дзесяць – пад канец 2023 года.

Гэтыя сістэмы ўвайшлі ў пакет міжнароднай вайсковай дапамогі Украіне на 3 мільярды, які анансавалі ў жніўні.

Варта заўважыць, што сістэма VAMPIRE змяшчае аптычна-электронную сістэму WESCAM MX-10 з цеплавізійнай і тэлевізійнай камерамі, якая адказвае за выяўленне цэляў ды навядзенне і стартавую ўстаноўку чатырох 70-мм кіраваных ракет APKWS.

Advanced Precision Kill Weapon System (APKWS) – гэта сістэма лазэрнага навядзення, якую ўсталёўваюць на ракеты Hydra 70. Такая мадэрнізацыя пераўтварае некіравальныя авіяцыйныя ракеты ў высокадакладныя баявыя прыпасы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках