18 траўня 2026, панядзелак, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белыя халаты»: Затрыманы загадчык аддзялення Віцебскай абласной лякарні

9
«Белыя халаты»: Затрыманы загадчык аддзялення Віцебскай абласной лякарні

Аляксандр Ганчароў у 2014 годзе быў названы «Чалавекам года Віцебшчыны».

Затрыманы загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай абласной клінічнай лякарні Аляксандр Ганчароў, паведаміла ініцыятыва «Белыя халаты».

«Нам паведамілі адначасова некалькі крыніцаў, што пазаўчора, 11 кастрычніка, быў затрыманы загадчык аддзялення анэстэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай абласной клінічнай лякарні Ганчароў Аляксандр Валер'евіч», – гаворыцца ў тэлеграм-канале «Белыя Халаты. News».

Прычына затрымання не называецца. Паводле інфармацыі медыкаў, сёння, 13 кастрычніка, павінен быў адбыцца суд. Аднак у раскладзе паседжанняў віцебскіх судоў за гэты дзень прозвішча Ганчарова няма.

Аляксандр Ганчароў працуе лекарам ужо амаль 30 гадоў, у 2014 годзе быў названы «Чалавекам года Віцебшчыны», узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», у 2020 годзе атрымаў падзяку Аляксандра Лукашэнкі за ўнёсак у барацьбу з COVID-19.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках