У Гішпаніі 80% дарослага насельніцтва гуляе ў казіно
4- 20.10.2023, 21:02
- 8,394
Азартная нацыя.
Азартныя гульні – папулярны від вольнага часу, таму ў некаторых краінах адзначаецца сапраўдны бум на індустрыю гульнёвага бізнэсу. Новае даследаванне паказвае, што больш за 80% дарослага насельніцтва Гішпаніі рэгулярна захапляецца гульнямі ў казіно.
Апытанне Game and Society 2023 паказала, што ў цэлым 22,9 мільёна насельніцтва Гішпаніі або 83,9% насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 75 гадоў, гулялі ў азартныя гульні цягам апошняга года.
Даследаванне падкрэслівае, што пераважная большасць карыстальнікаў уважаюць гэтую дзейнасць за нармальную частку сваіх забаваў.
Акрамя латарэі, у якую гуляе 66% насельніцтвы, 17,9% гішпанцаў наведваюць наземныя казіно і букмекерскія канторы.
Пры гэтым 61% карыстальнікаў разумее, што гэта не спосаб заробку, а забаўка.