Першы трапны стрэл: дадзены старт вялікай бітве за Крым
2- 4.10.2023, 8:43
- 27,040
Калі пачнецца асноўная бітва?
Украінскія марскія дроны істотна абмежавалі магчымасці Чарнаморскага флотe. Аднак асноўны ўдар па акупантах у Крыме яшчэ не адбыўся.
Пра гэта "24 каналу" распавёў ваенны эксп'рт Пётр Чэрнік, заўважыўшы, што пакуль нельга казаць аб поўнай перамозе над Чарнаморскім флотам Расеі.
Захопнікі маюць яшчэ дастаткова караблёў рознага класа: ад цяжкіх фрэгатаў – да працоўных падлодак і малых караблёў-ракетаносьбітаў.
«Кожны такі карабель - 8 пускавых установак. Мы ўсе вельмі добра бачылі, як працуе «Калібр». Яны яшчэ могуць выходзіць у цэнтр акваторыі Чорнага мора і наносіць удары», - заўважыў Чэрнік.
Нягледзячы на гэта, удалося дабіцца пэўнага парытэту. Акупанты ўсведамляюць, што ўсе іх судны ў Чорным моры зараз знаходзяцца пад пагрозай. І першы крок да вялікай бітвы за Крым усё ж пачаўся.
Патрэбны дальнабойныя ракеты
Як падкрэсліў Чэрнік, каб бітва за Крым па-сапраўднаму пачалася, патрэбная дастатковая колькасць дальнабойных ракет як наземнага, так і авіяцыйнага базавання. Тады нарэшце будзе магчымасць пакласці Крымскі мост.
«Крымскі мост - галоўная артэрыя. Асабліва ў частцы чыгуначнай веткі. Яе можна знішчыць толькі буйнымі ракетнымі залпамі. Не 1-2 ракеты, якія пакладуць секцыю. Яны тады яе адрамантуюць. Трэба пакласці некалькі сотняў метраў і ўзяць усё пад агнявы кантроль. Каб усе рамонтныя судны, якія браліся за аднаўленне, таксама былі знішчаныя. Першы дакладны стрэл павінен быць вельмі якасным», - падкрэсліў Чэрнік.
Менавіта тады можна будзе сцвярджаць, што вялікая бітва за Крым ужо пачалася. Для ўкраінскіх вайскоўцаў вельмі важна скончыць з Керчанскім мостам.