27 лiпеня 2024, Субота, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародны Чырвоны Крыж патрабуе звольніць лукашыста Шаўцова

9
Міжнародны Чырвоны Крыж патрабуе звольніць лукашыста Шаўцова
ДЗМІТРЫЙ ШАЎЦОЎ

Або спыніцца фінансаванне.

Генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) Дзмітрый Шаўцоў парушыў асноўныя прынцыпы руху, правілы выкарыстання яго эмблем і палітыку добрасумленнасці федэрацыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве па выніках расследавання Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФКК).

«Нягледзячы на адсутнасць доступу ў Луганск і Данецк, расследаванне ўсё ж устанавіла, што перамяшчэннем дзяцей з гэтых тэрыторый у Беларусь кіравала іншая арганізацыя, а не Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, яно таксама не фінансавалася МФКК. Расследаванне ўстанавіла, што дзейнасць БТЧК у працы з дзецьмі сканцэнтравана ўнутры Беларусі», - гаворыцца ў заяве.

Аднак расследаванне паказала, што Шаўцоў парушыў асноўныя прынцыпы руху, правілы выкарыстання яго эмблем і палітыку добрасумленнасці федэрацыі.

Управа Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца заклікае Беларускі Чырвоны Крыж звольніць Шаўцова з пасады генеральнага сакратара БТЧК да 30 лістапада гэтага года.

Калі гэта не будзе выканана, МФКК прыстрашыў аўтаматычна прыпыніць сяброўства БТЧК у федэрацыі з 30 лістапада. З таго ж дня будзе спыненае фінансаванне - да таго часу, пакуль Шаўцоў будзе заставацца на пасадзе генеральнага сакратара БТЧК.

«Нейтралітэт мае вызначальнае значэнне ў кожным кантэксце, асабліва падчас міжнароднага ўзброенага канфлікту - МФКК не можа дапусціць ніякай палітызацыі ці маніпулявання сваёй гуманітарнай дзейнасцю. Кожнае таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца павінна прытрымлівацца асноватворных прынцыпаў і пазбягаць любых палітычных дзеянняў. Для многіх гэта вызначае розніцу паміж жыццём і смерцю», - растлумачылі ў Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Пры гэтым у МФКК высока ацанілі працу валанцёраў БТЧК.

Як разгортваўся скандал вакол Шаўцова

У ліпені генеральны сакратар БТЧК Дзмітрый Шаўцоў наведаў Данбас і трапіў на камеру ў форме з нашыўкай Z — расейскай вайсковай сімволікай. Між тым статут Чырвонага Крыжа забараняе аддаваць перавагу нейкаму боку ў ваенных дзеяннях.

У другі свой візіт на Данбас Шаўцоў (ужо ў футболцы і кепцы з лагатыпамі Чырвонага Крыжа) раздаваў гуманітарную дапамогу і пацвердзіў на камеру прапагандысткі «Беларусь 1», што Беларускі Чырвоны Крыж прымае «актыўны ўдзел» у вывазе ўкраінскіх дзяцей у нашу краіну - нібыта на аздараўленне.

Гэтай справай зацікавілася Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФКК). Там асудзілі паездку Шаўцова ў акупаваныя ўкраінскія рэгіёны. У арганізацыі палічылі, што абставіны візіту кампраметуюць яе асноўныя прынцыпы. Федэрацыя звязалася з Беларускім Чырвоным Крыжом, каб выказаць «сур'ёзную заклапочанасць і прадухіліць любую падобную дзейнасць у будучыні», а таксама звярнулася ў камітэт выканання прававых нормаў і пасрэдніцтва МФКК і КП для расследавання гэтага выпадку.

У МФКК таксама рэкамендавалі дзмітрыю Шаўцову адысці ад спраў і папрасілі зрабіць гэта да 3 кастрычніка. Але ў пачатку верасня ў Менску адбылося пазачарговае пасяджэнне XXVI з'езду Беларускага Чырвонага Крыжа, на якім Шаўцоў быў аднагалосна пераабраны на пасаду генеральнага сакратра, нягледзячы на рэкамендацыі МФКК.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках