27 лiпеня 2024, Субота, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі паслугі ЖКГ сабраліся адключаць за два месяцы нявыплаты

7
У Беларусі паслугі ЖКГ сабраліся адключаць за два месяцы нявыплаты

З пачаткам ацяпляльнага сезону рахунак значна «цяжэе».

У Беларусі адключэнне жыллёва-камунальных паслуг магчымае пасля двух месяцаў нявыплаты. Пра гэта БелТА расказалі ў Менскай гарадской жыллёвай гаспадарцы.

Таксама намеснік гендырэктара ЖКГ Менска Андрэй Новік нагадаў аб такім захадзе, як адключэнне электрычнасці праз запазычанасць у «камуналцы». Адключаюць электрашчыток эксплуатуючыя арганізацыі разам з арганізацыямі, якія вядуць улік і разлік налічэнняў. Часцей за ўсё пастановы прымаюцца падчас рэйдаў па кватэрах завінавачаных.

Яшчэ Новік звярнуў увагу, што самай дарагой паслугай камунальнай гаспадаркі з'яўляюцца паслугі ацяплення. І з пачаткам ацяпляльнага сезона агульны кошт «камуналкі» значна павялічваецца. Таму ў восеньска-зімовы перыяд не толькі квітанцыя «цяжэе», але і неаплатнікаў становіцца больш. Аднак і пастановы аб адключэнні паслуг могуць прымацца больш аператыўна.

- Адключэнне магчымае пасля двух месяцаў разліковых перыядаў, - папярэдзіў чыноўнік.

Так, завінавачаным вусна нагадваюць і ўстанаўліваюць аўтазванок ужо з 26 дня нявыплаты штомесяц. Бо многія проста забываюцца аплаціць паслугі своечасова. Пасля гэтага пачынаюць прыходзіць пісьмовыя апавяшчэнні, пасля чаго можа быць прыпыненае наданне камунальных паслуг аж да высялення.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках