11 жнiўня 2026, aўторак, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Ціханоўская: Гэта ўзнагарода Паліны Шарэнды-Панасюк і іншых жанчын, як яна

4
Святлана Ціханоўская: Гэта ўзнагарода Паліны Шарэнды-Панасюк і іншых жанчын, як яна

Палітык прысвяціла сваю прэмію ПА NАТО беларускам.

Святлане Ціханоўскай сёння, 9 кастрычніка, уручылі прэмію Парламенцкай асамблеі NАТО "Жанчыны - за мір і бяспеку", паведамляе ейны тэлеграм-канал. Палітык прысвяціла ўзнагароду беларускім жанчынам.

- Прымаючы сёння гэтую ўзнагароду, я не магу не думаць аб ізраільскіх мужчынах і жанчынах, узятых у закладнікі тэрарыстамі. Спадзяюся, што ўсе палонныя шчасна вернуцца дадому.

Нашыя жанчыны-палітвязні – таксама закладніцы. Закладніцы тэрарыстычнага рэжыму Лукашэнкі. Іх трымаюць без сувязі з вонкавым светам, да іх не дапускаюць адвакатаў і адмаўляюць у медыцынскай дапамозе. Гэта ўзнагарода Паліны Шарэнды-Панасюк і іншых жанчын, як яна.

Наталля Пінчук, жонка нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, гэта і ваша ўзнагарода. Я сама жонка палітвязня і добра ведаю, як гэта. Такіх жанчын, як мы, у Беларусі тысячы. І гэта таксама іх узнагарода.

Ёсць яшчэ шмат жанчын, якія галасавалі за мяне, і дагэтуль працягваюць верыць у нашу перамогу. Усім ім я хачу прысвяціць гэтую прэмію.

Як паведамляў Charter97.org, лукашысты прысудзілі актывістцы грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Паліне Шарэнда-Панасюк год і тры дні калоніі за “непадпарадкаванне турэмнай адміністрацыі”.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках