Парламент Венгрыі абраў Андраша Баку новым прэзідэнтам
1- 11.08.2026, 17:16
Раней ён узначальваў Вярхоўны суд краіны.
Нацыянальная асамблея Венгрыі ў аўторак прагаласавала за прызначэнне новым прэзідэнтам рэспублікі 73-гадовага юрыста і былога кіраўніка Вярхоўнага суда Андраша Баку, паведамляе Telex.
За прызначэнне Бакі новым прэзідэнтам Венгрыі прагаласавалі 140 дэпутатаў, 6 — выступілі супраць. Былая кіроўная кааліцыя «Фідэс—ХДНП» раней абвясціла, што не будзе ўдзельнічаць у галасаванні.
У 1991–2008 гадах Андраш Бака працаваў у Еўрапейскім судзе па правах чалавека. Пасля гэтага, у 2009 годзе, юрыст узначаліў Вярхоўны суд Венгрыі. Яго кіраўніцтва доўжылася два гады, бо яго звольнілі пасля правядзення канстытуцыйнай рэформы. Сам Бака лічыць, што яго звальненне звязана з крытыкай судовай рэформы ўрада Віктара Орбана.