Крэмль нервуецца
1- Міхаіл Басараб
- 11.08.2026, 17:46
- 1,786
Яшчэ адзін прызнак таго, што ў Расіі справы ідуць дрэнна.
Каб зразумець рэальны стан спраў у таталітарных сістэмах, якія заўсёды ствараюць бачнасць для вонкавага свету, важна аналізаваць сукупнасць другасных прыкмет.
За апошнія паўгода ў Расіі за дзяржаўную здраду пасадзілі больш людзей, чым за папярэднія 25 гадоў.
Пра што гэта сведчыць? Гэта сведчыць пра тое, што рэжым нервуецца, мітусіцца, рэпрэсіўная сістэма напружваецца і знясіляецца. Здраднікаў за апошнія паўгода дакладна не стала больш, чым было за апошнюю чвэрць стагоддзя. Масавыя арышты паводле гэтага абвінавачання паказваюць, што рэжым пакутуе ад параноі, у спешцы шукае вінаватых у праблемах — «стралочнікаў» — і запалохвае ўсіх астатніх.
Гэта добрая для Украіны навіна з варожай краіны.
Міхаіл Басараб, «Фэйсбук»