11 жнiўня 2026, aўторак, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» пачнецца рамонт

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» пачнецца рамонт

Вадзіцеляў папярэдзілі пра магчымыя затрымкі на мяжы.

У пункце пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы з 13 жніўня пачнуцца рамонтныя работы, з-за якіх перасячэнне мяжы можа заняць больш часу. Абмежаванні працягнуцца амаль месяц — да 10 верасня, паведамілі у Дзяржаўным мытным камітэце.

Рамонт будуць праводзіць на ўязным баку пункта пропуску — там плануюць упарадкаваць навясныя канструкцыі.

Работы арганізуюць паэтапна, каб скараціць нязручнасці для тых, хто ўязджае ў Беларусь. Тым не менш у ведамстве папярэдзілі, што рамонт можа паўплываць на хуткасць праходжання памежных працэдур.

Падарожнікаў просяць улічваць гэта пры планаванні паездак праз беларуска-польскую мяжу з 13 жніўня па 10 верасня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках