11 жнiўня 2026, aўторак, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі сям'я вайскоўцаў ліквідавала сем баевікоў ХАМАС, каб выратаваць сваіх дзяцей

29
У Ізраілі сям'я вайскоўцаў ліквідавала сем баевікоў ХАМАС, каб выратаваць сваіх дзяцей
АДАР І ІТАЙ БЕРДЫЧЭЎСКІЯ

Дзяцей муж з жонкай выратавалі, але самі загінулі.

Ратуючы ўласных дзяцей ад тэрарыстаў ХАМАС, ізраільскія муж і жонка забілі сямёра баевікоў, якія прыйшлі ў іх дом. Муж з жонкай загінулі.

Пра гэта распавёў консул Ізраіля ў Заходнім рэгіёне Украіны Алег Вішнякоў у Facebook.

Адар і Ітай Бярдзічэўскія з кібуца Кфар Аза былі афіцэрамі ізраільскага войска і мелі зброю.

Калі баевікі набліжаліся да іх дома, муж і жонка схавалі сваіх 10-месячных двайнят у мамадзе (умацаваны пакой у доме). Самі яны засталіся чакаць палестынцаў у доме, каб адцягнуць іх увагу ад дзяцей.

Адар і Ітай уласнаручна забілі сямёра баевікоў. Муж і жонка загінулі.

На працягу 13 гадзін дзеці знаходзіліся самі ў сховішчы. Іх пазней знайшлі бабуля і дзядуля.

«Яны ў бяспецы, аточаныя любоўю і клопатам. Іх знайшлі брат Ітая і бацька Адар, якія ўвесь гэты час змагаліся з тэрарыстамі. (Яны - рэд.) выратавалі дзясяткі людзей, але не змаглі своечасова дабрацца да сваіх блізкіх», - распавядае Вішнякоў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках