«Белінвестбанк» недзе застрэў у 2000-х»
- 11.08.2026, 15:04
Карэспандэнцыя, відаць, у іх ідзе гужавым транспартам.
Мінчанін fuzler распавёў у Threads пра свае ўражанні ад сэрвісу «Белінвестбанка».
«У нядзелю банкамат «Белінвестбанка» праглынуў картку і завіс, — піша ён. — Патэлефанаваў: дыстанцыйна перазапусціць нельга, выходны ж. Заяўку «перадалі ў сэрвіс». У панядзелак перазваніў — нумара звароту няма, прынялі нанова, нават не спыталі ПІБ і тэлефон. Картку паабяцалі забраць і перадаць у банк цягам двух тыдняў.
Судзячы па сайце і ўзроўні сэрвісу, «Белінвестбанк» недзе застрэў у 2000-х: лічыльніцы, папяровы журнал… Карэспандэнцыя, відаць, у іх ідзе гужавым транспартам».
Каментатары параілі аўтару паста знайсці «нармальны банк», дзе не давядзецца чакаць вяртання карткі два тыдні.