13 жнiўня 2026, Чацвер, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва перадала Беларусі расейку ў цяжкім стане

4
Літва перадала Беларусі расейку ў цяжкім стане

У чым прычына.

Газета The Baltic Times 10 лістапада са спасылкай на літоўскую памежную службу паведаміла, што ў Беларусь з Літвы была перавезеная расейская грамадзянка з цяжкім станам здароўя. Перадача жанчыны адбылася сёння раніцай а 10-й паводле беларускага часу.

«Грамадзянку Расеі 1973 года нараджэння ў цяжкім стане і ў суправаджэнні яе дачкі сёння раніцай адвезлі на памежны пункт Мядзінінкай (каля беларускага КПП “Каменны Лог”), дзе яе перадалі беларускім медыкам і чыноўнікам.

Перад гэтым жанчына праходзіла лекаванне ў літоўскай клініцы, але памежная служба Літвы афіцыйна пастанавіла вярнуць яе на радзіму і загадала ёй пакінуць тэрыторыю краіны», – піша The Baltic Times са спасылкай на словы прэс-сакратара літоўскай памежнай службы Гедруса Місуціса.

Місуціс растлумачыў, што расейская грамадзянка лячылася ў Літве з гуманітарных прычынаў яшчэ з 18 кастрычніка. Менавіта тады, паводле словаў чыноўніка, у Вільні праз пагаршэнне стану здароўя жанчыны быў вымушаны сесці самалёт, які выконваў рэйс Анталія – Масква.

Дазвол на прызямленне быў дадзены ў якасці выключэння, бо паветраным караблям, зарэгістраваным у Расеі або прыналежным грамадзянам Расеі, не дазваляецца выкарыстоўваць паветраную прастору краінаў Еўрапейскага Звязу праз санкцый супраць Расеі, але гэтая забарона не распаўсюджваецца на экстранныя пасадкі ў выпадку пагрозы здароўю або жыццю пасажыраў, адзначыў Місуціс.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках