Лукашысты прызналі «экстрэмісцкім» двухтомны збор твораў Дуніна-Марцінкевіча
25- 14.11.2023, 19:11
- 17,984
Пастанову вынес «суд» Жыткавіцкага раёна.
«Суд» Жыткавіцкага раёна 8 лістапада прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» двухтомнік класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, паведамляе «Вясна».
Выданні, якія цяпер трапілі ў Беларусі пад забарону:
- Збор твораў. У 2 т. Т. 1. Драматычныя творы, вершаваныя аповесцi i апавяданнi/Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч; уклад. з тэкст. падрыхт., прадм., перакл. I камент. Я.Янушкевіча. - Менск: Маст. лiт., 2007. - 494 с.: [16] л. iл.;
- Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершаваныя аповесцi i апавяданнi, вершы, публiцыстыка, лiсты i пасланнi, пераклады, Dubia / Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч; уклад. з тэкст. падрыхт., пер/ Я.Янушкевіча. - Менск: Маст. лiт., 2008. - 598 с.: [16] л. iл.
Варта адзначыць, што выдавецтва «Мастацкая літаратура», якое выдавала збор твораў – дзяржаўнае.
Нагадаем, што ў жніўні «экстрэмісцкімі» ўжо прызналі прадмову Язэпа Янушкевіча да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча з серыі «Беларускі кнігазбор» і вершы Дуніна-Марцінкевіча «Плывуць вятры» і «Гутарка старога дзеда» ад 1861 года.