27 лiпеня 2024, Субота, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пацвердзілі «ўдар помсты», нанесены УСУ

12
У Расеі пацвердзілі «ўдар помсты», нанесены УСУ

Шмат «двухсотых» і «трохсотых».

Пул расейскіх Z-прапагандыстаў пацвярджае магутны ўдар УСУ а групоўцы 810-й брыгады марской пяхоты на лініі фронтуп. Раней украінскія вайскоўцы назвалі атаку на акупантаў «ударам помсты» за прылёт па артылерыстах 128 брыгады УСУ.

Удар, паводле словаў Z-прапагандыстаў, прыпаў на 19 лістапада – Дзень ракетных войскаў і артылерыі РФ. Расейскія камандзіры ў той дзень сабралі асабовы склад на святочны канцэрт у Старабешаўскім раёне Данецкай вобласці.

«Хлопцаў сабралі ўвечары ў клубе. Вядома ж (украінцы) туды ўдарылі. У выніку паведамляецца пра 25 “двухсотых” (загінулых) і блізу сотні “трохсотых” (параненых)», – гаворыцца ў паведамленнях прапагандыстаў.

Падчас удару УСУ ліквідаваная і расейская прапагандыстка Паліна Меншых.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках