12 кастрычнiка 2024, Субота, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крах плана Пуціна: Цяпер у Крамля новая праблема

4
Крах плана Пуціна: Цяпер у Крамля новая праблема
Фота: Getty Images

Расейскім уладам ёсць над чым падумаць.

Спробы Пуціна спецыяльна стварыць міграцыйны крызіс на мяжы Фінляндыі пацярпелі няўдачу праз хуткую рэакцыю фінскага ўраду. У выніку мігранты, якіх Крэмль хацеў выкарыстаць супраць Фінляндыі, засталіся ў Расеі і сталі праблемай Пуціна. Пра гэта паведамляе партал «Каментарыі» са спасылкай на справаздачу ISW.

План Пуціна справакаваць міграцыйны крызіс пацярпеў крах.

Прэм'ер-міністр Фінляндыі Петэры Орпа заявіў, што ягоная краіна гатовая закрыць пры неабходнасці апошні пункт пропуску на мяжы з Расеяй. Гэтую пазіцыю прэм'ера падтрымлівае і фінскі ўрад, які заявіў, што ўжыве ўсе неабходныя захады, каб спыніць міграцыйны крызіс, які штучна стварыла Расея.

Інстытут вывучэння вайны з расейскіх крыніцаў даведаўся, што план Пуціна паступіў з адміністрацыі расейскага прэзідэнта кіраўніку МУС РФ Уладзіміру Калакольцаву. Калакольцаў павінен быў сабраць у Расеі мігрантаў з Афрыкі, Блізкага Усходу і іншых краінаў, каб выправіць іх на межы з Фінляндыяй для стварэння міграцыйнага крызісу.

Аднак фінскія ўлады здолелі спыніць большасць нелегальных мігрантаў ад перасячэння мяжы. Таму план Пуціна пацярпеў крах, а ў расейскіх уладаў узніклі новыя праблемы, з якімі давядзецца разбірацца Крамлю.

«Ананімная крыніца паскардзілася, што памежныя ўлады Фінляндыі не дазволілі большасці мігрантаў перасячы тэрыторыю Фінляндыі і што расейскія ўлады цяпер павінны пасяляць мігрантаў у Расеі», – пішуць ISW у сваёй справаздачы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках