26 лютага 2024, панядзелак, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ разварушылі «гняздо» расейцаў у Такмаку

УСУ разварушылі «гняздо» расейцаў у Такмаку

Сталі вядомыя дэталі магутных выбухаў.

У часова акупаваным Такмаку Запарожскай вобласці расейскія акупанты атрымалі магутны ўдар ад Узброеных сілаў Украіны.

Гаворка ідзе пра «прылёт» у будынак, які знаходзіцца ў цэнтры горада, ворагі яго даўно выкарыстоўвалі для сваіх мэтаў, падзяліўся мэр захопленага Мелітопаля Іван Фёдараў у сваім Telegram-канале, спасылаючыся на звесткі мясцовых. Паводле ягоных звестак, дакладная колькасць знішчаных ворагаў удакладняецца.

«...“Палкія віншаванні” ад УСУ прымалі акупанты ў прыфрантавым Такмаку... прыляцела ў будынак у цэнтры горада, які акупанты даўно выкарыстоўвалі ў сваіх мэтах», – гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага чыноўніка.

Фёдараў дадаў, што пасля выбухаў ворагі замітусіліся – эвакуявалі параненых і рэчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках