Навучанне ў Гарадзенскім універсітэце падаражала ў тры разы
66- 29.11.2023, 14:54
- 31,440
Студэнтаў прымушаюць падпісаць новую дамову.
Студэнтаў-платнікам беларускіх ВНУ прымушаюць падпісваць новыя дамовы, у якіх гаворыцца аб падвышэнні кошту навучання.
Студэнт Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэту даслаў у рэдакцыю сайта Charter97.org фота дакумента.
«Кошт паднялі з 3 600 да 10 000. Хто не згодны - Можа забіраць дакументы», - піша студэнт.
Варта адзначыць, што ў дакуменце ідзе гаворка аб «выдатках бюджэту на адукацыю». З гэтай сумы будзе разлічвацца сума, якую будуць павінны заплаціць студэнты.