27 лiпеня 2024, Субота, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: Трамп можа абвінаваціць Пуціна ва ўмяшанні ў выбары

35
Newsweek: Трамп можа абвінаваціць Пуціна ва ўмяшанні ў выбары
Дональд Трамп

Каб не сесці за краты.

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа абвінаваціць Уладзіміра Пуціна ва ўмяшанні ў выбары ў ЗША 2016 года, калі гэта зможа зберагчы яго ад турмы. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле Newsweek.

Адзначаецца, што Трамп усё яшчэ ў лідарах на праймерыз ад рэспубліканцаў, але супраць яго выстаўленае 91 абвінавачанне ў двух судах штатаў і федэральных акруг, любое з якіх можа прывесці да турэмнага зняволення. Ён таксама сутыкаецца з грамадзянскім пазовам у Нью-Ёрку, які можа нанесці шкоду ягонай бізнэс-імперыі.

«Трамп неаднаразова аспрэчваў адзнакі выведкі ЗША, што Пуцін ад ягонага імя ўмешваўся ў прэзідэнцкія выбары 2016 года. У Хельсінкі ў 2018 годзе Трамп заявіў, што “не бачыць прычынаў” не верыць запэўненням расейскага лідара, што Масква не ўмешвалася», – нагадвае выданне.

Паводле словаў аўтараў артыкула, ілжывыя заявы Трампа, што выбары ў 2020 годзе былі скрадзеныя ў яго, заахвоцілі некаторых ягоных прыхільнікаў да штурму Капітолія.

Выданне нагадвае, што ў свой час Трамп назваў Пуціна «вельмі разумным» пасля таго, як расейскі лідар пачаў поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. А ў студзені 2023 года экс-прэзідэнт ЗША заявіў, што ён больш давярае расейскаму лідару, чым «нягоднікам», якія працуюць у амерыканскай выведцы.

«Каго б вы абралі, Пуціна ці гэтых няўдачнікаў?» – адзначыў тады Трамп.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках