27 лiпеня 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ прасунуліся на левым беразе Дняпра і перакідваюць штурмавыя групы

УСУ прасунуліся на левым беразе Дняпра і перакідваюць штурмавыя групы

У раёне Крынак ужо дзейнічаюць сотні ўкраінскіх вайскоўцаў.

29 лістапада ўкраінскія вайскоўцы працягнулі наземныя атакі на левым беразе Херсонскай вобласці і прасунуліся на паўднёвы захад ад Крынак (30 км на паўночны ўсход ад Херсона і 2 км ад ракі Дняпро) і замацаваліся ў суседнім лясным масіве.

Пра гэта паведамляюць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Расейскія вайсковыя блогеры сцвярджалі, што пад Крынкамі працягваюцца баі. Па гэтым раёне наносяць магутныя ўдары расейская авіяцыя і артылерыя.

Генштаб Украіны паведаміў, што ўкраінскія войскі ўтрымліваюць пазіцыі на ўсходнім беразе Дняпра.

Расейскія вайсковыя блогеры сцвярджалі, што ўкраінскія войскі працягваюць перакідаць новыя штурмавыя групы на левы бераг і што пад Крынкамі дзейнічаюць ад 300 да 400 ўкраінскіх байцоў.

У ISW адзначаюць, што пастаянныя заявы Расеі аб прыбыцці ўкраінскіх падмацаванняў на ўсходні бераг ракі Дняпро сведчаць аб тым, што расейскія войскі спрабуюць перашкодзіць спробам Украіны забяспечваць і ўмацаваць свае пазіцыі на левым беразе Херсонскай вобласці.

Акрамя таго, ваенныя аналітыкі заявілі, што РФ не здольная стварыць згуртаваную камандную структуру сярод сіл, якія абараняюцца на ўсходнім (левым) беразе Херсонскай вобласці. Там працягвае пагаршацца маральны дух і баявыя магчымасці Расеі.

Генштаб Украіны 29 лістапада паведаміў, што падраздзяленні 810-й асобнай марской пяхотнай брыгады (ЧФ), якія дзейнічаюць паблізу Крынак адмаўляюцца весці штурм украінскіх пазіцый з-за адсутнасці зброі, каардынацыі артылерыі, выведкі і інфармацыі аб размяшчэнні расейскіх мінных палёў.

Украінскі Генштаб паведаміў, што карты расейскіх мінных палёў засакрэчаныя і што расейскія камандзіры не ўзгаднялі належным чынам са штурмавымі падраздзяленнямі размяшчэнне гэтых мінных палёў, што прывяло да 50 страт сярод падраздзяленняў 810-й брыгады марской пяхоты за апошні месяц.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках