27 лiпеня 2024, Субота, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага вайскоўца змыла хваляй падчас шторму ў Керчанскай пратоцы

8
Расейскага вайскоўца змыла хваляй падчас шторму ў Керчанскай пратоцы

Відэафакт.

У Сеціве з'явіліся кадры з порта "Каўказ", які знаходзіцца на касе Чушка ў Керчанскай пратоцы на тэрыторыі Краснадарскага краю.

Два дні па ўсёй акваторыі Чорнага мора бушаваў цыклон, які ахапіў поўдзень Украіны, Крым і частку тэрыторыі РФ, паведамляе «Украина 365».

Адзін з вайскоўцаў Чарнаморскага флоту РФ наважыў пахваліцца на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «прыгожымі» кадрамі вірлівага мора.

Акупант падышоў вельмі блізка да берагавой лініі і не паспеў уцячы ад вялікай хвалі, якая накрыла таго з ног да галавы і літаральна змыла яго з набярэжнай.

Шторм таксама знішчыў у Еўпаторыі ўсю абарончую лінію, якую выбудавалі расейцы на выпадак высадкі ў Крыме ўкраінскага дэсанту.

Больш за тое, пацярпелі загараджальныя збудаванні і ля самага Крымскага моста. Эксперт з OSINT Браян з дапамогай спадарожнікавых здымкаў прыйшоў да высновы, што загараджальныя збудаванні пацярпелі ў выніку непагадзі і шторму на моры.

Пры гэтым не выключана, што гэтыя агароджы былі знятыя акупантамі напярэдадні, каб шторм іх не закрануў. Такія загароды вораг выставіў для абароны ад нападу са боку марскіх дронаў. Яны былі збудаваныя ў Севастопальскай бухце, каля Керч-Енікальскага канала і пад Крымскім мостам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках