27 лiпеня 2024, Субота, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Такмаку два дні запар працягваецца звышмагутная ліквідацыя вайскоўцаў РФ

У Такмаку два дні запар працягваецца звышмагутная ліквідацыя вайскоўцаў РФ
АРХІЎНАЕ ФОТА

Сталі вядомыя драбніцы.

Цяпер у акупаваным Такмаку два дні запар працягваецца звышмагутная ліквідацыя ворага. Пра гэта сказаў мэр Мелітопаля Іван Фёдараў у эфіры тэлемарафону Адзіных навін.

«Два дні запар у Такмаку адбываецца звышмагутная ліквідацыя ворага. Ужо сталі вядомыя драбніцы, што адбылося 28 дня гэтага месяца. І мы бачым, што быў знішчаны цэлы штаб ворага. Дакладней, падчас нарады, якая праводзілася ў штабе, там адбыўся выбух і сама меней 14 загінулых, з якіх вялікая колькасць афіцэраў», — адзначыў Фёдараў.

Паводле ягоных слоў, вораг чарговы раз спрабаваў засланяцца цывільнымі асобамі, таму пасяджэнне штаба праводзілі на тэрыторыі дзіцячага садка. На нарадзе, зазначыў ён, расейскія афіцэры абмяркоўвалі дзеянні на Запарожскім кірунку.

«Таксама выбухі прадоўжыліся і ўчора на тэрыторыі часова акупаванага, франтавога Такмака. І таксама ў наваколлі, менавіта там, дзе размяшчаецца вораг і дзе канцэнтруе сваю як вайсковую тэхніку, так і гарматнае мяса. Таму на Запарожскім кірунку і ў франтавых местах ліквідацыя ворага працягваецца. І таксама яна працягваецца і ў тых местах, якія вораг называе глыбокім тылам, такіх як Мелітопаль або часова акупаваны Бярдзянск. На гэтым тыдні чарговыя там, што ў Мелітопалі, што ў Бярдзянску былі выбухі. Але цяпер удакладняецца, што менавіта ў ворага «падгарала» ў гэтых местах», — расказаў Фёдараў.

Ён дадаў, што цяпер відавочна з паводзін ворага, што не маюць яны спакою на часова акупаванай тэрыторыі вобласці.

"Праз гэта яны перакідваюць новыя і новыя падраздзяленні на тэрыторыю нашых местаў і трэнінгавых баз, якія размясцілі на ўзбярэжжы Азоўскага мора", – адзначыў мэр Мелітопаля.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках